Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
4.18
22.1
transcription
stringlengths
11
279
У першыню за паўгода, як вярнуўся з арміі, Пятро аддаў дачцэ ўвесь дзень.
У першыню адчуў, як гэта хораша — гуляць з дзіцем.
Адключаешся ад усіх іншых сур'ёзных спраў і клопатаў, быццам сам вяртаешся ў маленства... ...і цябе пачынае радаваць тое, чаго звычайна не прыкмячаеш, праходзіш міма: божая кароўка,
жоўты матыль, зялёны жук, кветка дзьмухаўца,
смелы дзяцел, што заляцеў у парк і весела дзяўбе старую ліпу... ...пазірае ўніз і гарэзліва кідае амаль на галовы трэскі.
Ленка пачынае расказваць пра нейкую дымную птушку, якую яна з Танькай і Мішкам бачыла не то ўчора, не то немаведама калі... ...і птушка гэтая ў пачатку, пакуль
пакуль не распалілася дзіцячая фантазія — жаўна...
далей ператвараецца ў казачных не то жар-птушку, не то арла, які хацеў украсці Мішку... ...і панесці далёка-далёка.
А ён слухае гэтае неўмелае яшчэ фантазіраванне з захапленнем і замілаваннем. І яму хочацца, каб
дачын галасок, як срэбны званочак, не сціхаў ні на хвіліну.
Калі ён аставаўся з Ленкай дома ў змрочным пакоі і быў заняты работай, гісторыяй, сшыткамі, канспектамі... ...бясконцыя пытанні яе часам раздражнялі.
А вось аддаўся ёй цалкам і ўсё пачало радаваць, нават непаслухмянасць яе.
Нямала з ёю клопатаў, але ўсё адно адпачываеш,
бо сапраўдны адпачынак у чалавека тады, калі ёсць
радасць. Калі вячэралі,
разбілі гладыш сыраквашы, якую Саша купіла ім... ...галоўны іх харчовы запас.
Дзе коратка, там і б'ецца.
І смешна і сумна. Але асабліва кранула, што трагедыю гэтую зразумела
пяцігадовае дзіця і засмуткавала, нават заплакала: «Дзе мамка?»
Нічога, гладыш разбіўся на шчасце
мамка заўтра прыляціць, як пчолка, з багатым взяткам».
Раніцою, як болевы прыступ — трывога за Сашу... ...нечаканая, незразумелая: чаму, што здарылася?
Жанчына пайшла ў госці ў роднае сяло, але так казаў розум, а сэрца...
з сэрцам нельга зладзіць. Каб хоць Ленка была такая вясёлая, звонкая, як учора, а то таксама суцішылася, засумавала, раз-пораз пытала, калі прыйдзе мамка.
Знікла радасць, пабляклі фарбы вясны.
Пятро ледзь дачакаўся другой палавіны дня, калі па часе можна было ісці сустракаць Сашу.
Ішлі доўга, павольна, сядзелі на дарозе, чакалі... ...сонца даўно схілілася з поўдня, наступаў надвячорак
а Саша не ішла. І трывога расла, як снежны ком у гарах.
Неспакой, мабыць, перадаўся і малой, яна пачала плакаць.
О, як гэта пакутліва, калі на душы так трывожна, а тут яшчэ пачынае плакаць галоднае, зморанае на сонцы дзіця.
Дайшоўшы да панізоўя, Пятро з неймавернай цяжкасцю ўмаліў Ленку астацца ў настаўніцы іх школы... ...а сам ужо амаль бягом кінуўся далей па дарозе, па якой павінна вярнуцца жонка.
Выбегшы з сасонніку, ўбачыў у полі на пустой дарозе адзінокую постаць, здалёку пазнаў — яна! Адразу адлягло ад сэрца — нарэшце! Спыніўся, выцер пот,
але чаму Саша ідзе так
павольна... ...і як бы хістаецца, так змарылася гаротная.
Хутчэй памагчы, забраць клунак. Пабег і за якія пяць крокаў спыніўся, уражаны і спалоханы.
Саша была без клунка і бледная-бледная.
Думкі адна страшнейшая за другую бліснулі ў галаве: што з табой? «Цябе ж пазнаць цяжка».
Саша сумна ўсміхнулася.
І гэтая, хоць і дзіўная ўсмешка, трохі супакоіла.
Але здалося, што яна хоча сесці на траву. Ён падбег, падтрымаў, яна прыпала тварам да пляча, горача дыхала ў шыю. «Што з табой?
Захварэла? У дарозе? Што ў цябе баліць?
«Нічога. Заўсёды ты з загадкамі».
Яна доўга не адказвала, потым прашаптала ціха-ціха, быццам баялася, што хтосьці чужы падслухае тут, у чыстым полі
Не будзе ў нас дзіцяці.
Пятро адхіснуўся: «Ты... ты...»
Яна на міг зачырванелася.
«Дурны. Што ты падумаў? Само...»
Ад недаядання відаць, ад стомленасці, клунак цяжкі.
Гэта цяпер так часта ў жанчын, я ведаю.
Мне не трэба было ісці, сама вінаватая.
Сядзем, я паляжу трохі, табе блага? Галава кружыцца?»
Пятро асцярожна памог ёй легчы на траву, спалоханы, разгублены, ён не ведаў, чым дапамагчы яшчэ, што нам рабіць.
Ідзі папрасі ў Балотнага каня.
Я схавала ў лесе клунак, трэба забраць.
Цяпер тым больш нам трэба ўсё, што сабрала Поля.
Пакуль я ачуняю... З кім Ленка?»
Анісімаў не адказваў, чытаў моўчкі... ...і толькі ўсё больш і больш барвавелі яго шыя, вушы, твар...
і больш шорсткім і калючым рабіўся вожык валасоў.
— Ну? А тут? Анісім Пятровіч, паглядзіце, пра што даносіць гэты халуй! Замест таго, каб расказваць людзям пра таго, хто каваў нашу вялікую перамогу, — фармуліровачкі! — Шапятовіч расказвае пра багоў.
Гэта ж... гэта ж смеху варта, а? Шапятовіч вывучае гісторыю. Захапіўся міфалогіяй, расказвае міфы... Булатаў!
Вы Сталіна чытаеце? — Не разумею. — Яно і відаць.
Паўтарыў Лялькевіч словы Анісімава. — Пра Антэя вы чыталі?
Вы саромеліся пачытаць такі данос... Ой, божа мой!
Анісімаў моўчкі, без адзінага слова дачытаў да канца заключэнне, складзенае не вельмі пісьменна, потым адкінуўся на спінку крэсла, сашчапіў пальцы, са скрыпам пацёр далонямі,
заплюшчыў вочы, як ад моцнага прыступіўшага болю.
Сказаў шэптам, але такім, што Лялькевіч спалохаўся.
Аднойчы пасля вось такога шэпту ў Анісіма Пятровіча здарыўся сардэчны прыпадак.
— Булатаў... За што вас
панізілі ў званні і запісалі вымову?
Я вам напомню. За перавышэнне ўлады і за трусасць.
Дык я вам скажу, Булатаў. Пакуль я тут сяджу...
вы не зробіце кар'еры на падобных правакацыях. Не, Булатаў!
Не зробіце. Кажу вам праўду.
Падумайце, пакуль вы ў радах партыі.
Вось так, Булатаў. А цяпер
я вас не затрымліваю. Можаце ісці.
Булатаў дрыжачай рукой пацягнуўся за папкай, Анісімаў рэзка штурхнуўся ад спінкі крэсла, расшчапіў пальцы, паклаў рукі на паперы. — Не!
Гэта... ...застанецца ў мяне.
У маім сейфе. Больш надзейна, ведаеце,
каб не было спакусы вам, Булатаў. Прашу!
І паказаў вачамі на дзверы.
Капітан нейкі момант вагаўся, як бы жадаючы нешта сказаць і не знаходзячы патрэбных слоў, потым павярнуўся па-вайсковаму, шчоўкнуў абцасамі і закрочыў, высока выкідваючы ногі,
але дзверы за сабой зачыніў асцярожна, без груку.
Анісімаў усё тым жа шэптам, баючыся, што звычайны голас можа нешта разбурыць у ім самім ці навокал, папрасіў Лялькевіча
Накапай ты мне валяр'яначкі.
Уладзімір Іванавіч ведаў, што аптэчка стаіць на падваконніку за шторай, наліў у шклянку вады, з піпеткі капнуў дваццаць кропель бурштынавага зелля, Анісімаў выпіў, глыбока ўздыхнуў, крактануў
і тады сказаў натуральным голасам: — Сукін сын!
Трапіў бы ён мне на фронце!
І з дакорам самому сабе, але не без задавальнення паківаў галавой.
— Чуць не сарваўся. Бачыў,
Во! І сціснуў кулакі.
Такая размова даўно наспяла
Але трэба давесці да канца. Напісаць у абкам, у ЦК.
Не люблю я такіх пісем.
Ад... ад гэтага тыпа
Трэба. А то ад гэтага тыпа ўсяго можна чакаць.
Сёння ж напішы. Анісімаў падняўся з крэсла і ўжо зусім бадзёра і весела гукнуў:
Дзе ён, гэты твой Шапятовіч? Тут? Кліч яго, пагаворым.
Лелькевіч адчыніў дзверы, папрасіў сакратарку: — Валя, пакліч з майго кабінета Шапятовіча.
Анісімаў загудзеў.
End of preview. Expand in Data Studio

No dataset card yet

Downloads last month
33